Не толькі, але у вялікай ступені. А Вас гэта збянтэжыла? Таксама - і помнікі (у тым ліку археалагічныя), і пахаванні часоў розных войнаў. І прыродныя аб'екты. Спектр вельмі шырокі. А наконт канкрэтна рэлігіі - рэч у тым, што мы ("група таварышаў" зацікаўленых) збіраем матэрыял для выдання "Беларусь вачамі паломніка". У нас такога яшчэ не было, у адрозненні, напрыклад, ад Расіі, дзе існуе: 1. Спецыяльная служба падрыхтоўкі праваслаўных экскурсаводаў (паколькі я праваслаўная, добра ведаю гэта, а інфармацыяй па іншых канфесіях, нажаль, не валодаю. І буду за яе вельмі ўдзячная ). 2. Часопіс "Православный паломик" і іншыя такога кшталту выданні. 3. Даведнікі для паломнікаў, з апісаннямі гістарычных населеных пунктаў, святых месцаў (крыніцы, месцы былых храмаў і манастыроў, крыжы, камяні і г.д.), месцаў пахаванняў і г.д.; адрасамі і картамі, інфармацыяй, як дабрацца да іх, схемамі маршрутаў. 4. Паломніцкіх маршрутах па кожнай вобласці. І інш., інш., інш. У нас жа - на Беларусі - такога ў савецкі і постсавецкі час - НЕ БЫЛО (хаця свецкі турызм - і на дзяржаўным, і на аматарскім узроўні - развіваўся цудоўна. Ведаю, бо наша сям'я штогод падарожнічала на машыне - па Беларусі, Украіне, Расіі. І выхад з палаткаю, і начоўка ў ёй - для мяне і дагэтуль найлепшыя ўспаміны дзяцінства). І гэта - ПАЛОМНІЦКІ РУХ - ТРЭБА СТВАРАЦЬ І ПАДТРЫМВАЦЬ. І для гэтага аб'ядноўваць намаганні ЎСІХ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ, ЗНАЎЦАЎ І проста ЗАЦІКАЎЛЕНЫХ АСОБ. Дапускаю, што Вы можаце быць і не зацікаўлены, я звяртаюся да Вас як да спецыяліста Аб дапамозе я ўжо прасіла ў Мінску - краязнаўцаў, фалькларыстаў, святароў, вернікаў. Калі кожны, хто любіць Беларусь, зробіць хаця б свой маленькі ўнёсак у агульную справу - гэта будзе рэальнае праяўленне патрыятызму. І нашу краіну будуць ведаць і любіць іншыя.
|